Як сьцьвярджае нямецкае выданьне Bild, адмовіцца ад візыту парэкамэндавалі МЗС, МУС і органы бясьпекі Нямеччыны, пастанова была прынятая 18 кастрычніка. У Кіеве, па дадзеных Bild, былі гэтаму зьдзіўленыя. Адзначаецца, што 20 кастрычніка сталіцу Ўкраіны павінен наведаць кіраўнік адной зь дзяржаў (хто менавіта, не называецца).
10 кастрычніка пасьля перапынку ў некалькі тыдняў Кіеў зазнаў расейскі ракетны ўдар. Некалькі наступных дзён па сталіцы Украіны таксама наносіліся ўдары, ёсьць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
Агенцтва DPA адзначае, што Штайнмаер усё ж спадзяецца ажыцьцявіць візыт ва Ўкраіну «ў найбліжэйшы час».
Яшчэ ў траўні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрасіў прэзыдэнта Нямеччыны прыехаць ва Ўкраіну. Гэтаму папярэднічала непаразуменьне паміж дзьвюма краінамі вакол магчымага візыту — Штайнмаер сьцьвярджаў, што зьбіраўся прыехаць у Кіеў яшчэ ў красавіку, пасьля таго, як расейскія войскі пакінулі навакольлі сталіцы Украіны, аднак нібыта не атрымаў згоды ўкраінскага боку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рознагалосьсі ў мінулым»: прэзыдэнты Ўкраіны і Нямеччыны пагаварылі праз тэлефонНямецкія СМІ сьцьвярджалі, што Зяленскі не хацеў бачыць Штайнмаера, якога да шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну крытыкавалі за цесныя сувязі з Расеяй. Пасьля ўварваньня 24 лютага прэзыдэнт Нямеччыны заявіў, што памыляўся ў сваіх палітычных ацэнках, у прыватнасьці ён назваў памылкай тое, што падтрымліваў будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2».
Тым часам прэзыдэнт Швайцарскай канфэдэрацыі Ігнацыа Касіс прыехаў з візытам ва Ўкраіну. Ён апублікаваў у сваім твітэры фатаграфію з чыгуначнага вакзала Кіева.
«Вярнуўся ва Ўкраіну праз год пасьля майго апошняга візыту. Мэта: атрымаць уяўленьне аб ваеннай сытуацыі, гуманітарнай сытуацыі і падрыхтоўчай працы па аднаўленьні краіны», — пракамэнтаваў Касіс здымак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітыка «супакаеньня агрэсара» датычна Расеі: Італія і Нямеччына за, ЗША, Брытанія і Эстонія супраць