Паводле яе, яшчэ вясной улады ЭЗ меркавалі, што адмова ад расейскага газу зойме сем гадоў. Эўразьвязу ўдалося паскорыць пераход на іншых, нерасейскіх пастаўшчыкоў газу, але за гэта прыйшлося заплаціць высокую цану, адзначыла фон дэр Ляен.
Як піша сёньня The New Yourk Times, Эўрапейскі зьвяз разрывае эканамічныя сувязі з Расеяй, каб падтрымаць Украіну, але некаторыя краіны лабіююць захаваньне часткі кірункаў імпарту.
Бэльгія працягвае гандляваць расейскімі дыямэнтамі, Грэцыя вызваліла свае суднаходныя кампаніі ад нафтавага эмбарга і па-ранейшаму транспартуе расейскую нафту. Францыя, Вугоршчына, Славаччына і Фінляндыя імпартуюць расейскі ўран для сваіх атамных электрастанцый.
Цэны на газ у Эўропе ў дзесяць разоў перавышаюць леташнія праз вайну, наступстваў эпідэміі COVID-19 і глябальны эканамічны крызіс.
Напярэдадні Эўракамісія прадставіла пакет захадаў, накіраваных на барацьбу з энэргетычным крызісам у Эўропе. У прыватнасьці, яна прапанавала, каб краіны – чальцы ЭЗ дзяліліся адна з адной газам, а на найбуйнейшай газавай біржы ў Эўропе ўвялі мэханізм часовага абмежаваньня цэнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэйкавага партызана» са Стоўпцаў абвінавацілі ў «тэрарызьме» і асудзілі на 11 гадоў калёніі