Судзьдзя Антон Колабаў пакараў палітвязьня Сяргея Глебку 11 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у 300 базавых велічыняў (9600 рублёў). Пра гэта паведамляе «Вясна».
Сяргея Глебку затрымалі ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўпцах разам з жонкай за падпал бярвеньня, каб перашкодзіць руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Пасьля затрыманьня Сяргея білі — гэта відаць па ягоным выглядзе на «пакаяльным» відэа.
Палітвязьня абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзеньне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплюатацыі стан у мэтах учыненьня акту тэрарызму) Крымінальнага кодэксу.
Як сьцьвярджае абвінавачаньне, дзеяньні Глебкі «стварылі рэальную пагрозу надыходу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджаньні рухомага складу, гібелі альбо траўмаваньня людзей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі пачаўся закрыты суд над сьветлагорскімі «рэйкавымі партызанамі». Што пра іх вядома