Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк ў калёніі на паўгода перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).
Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда, пасьля таго як атрымаў ліст ад 13 кастрычніка:
«Ужо 12 кастрычніка фашысты адабралі ў Паліны на склад асабістыя рэчы і ўсе прадукты і зьмясьцілі ў ПКТ. Прычым кінулі яе туды не на 2 месяцы, як мы думалі спачатку, а на доўгія паўгода. У нечалавечых умовах Паліна прабудзе 6 месяцаў. Яна можа сустрэць і Каляды, і Новы год, і дзень народзінаў, і нават Вялікдзень там у поўнай самоце».
Днямі стала вядома, што супраць Паліны зноў завялі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі». У красавіку Паліну ўжо асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зьняволеньня яшчэ адзін год у калёніі. Ёй зноў пагражае да двух гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі новую крымінальную справу. Раней ёй ужо вынесьлі два прысуды