Пра абстрэл паведаміў у сераду, 19 кастрычніка, Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў УС Паўднёвай Карэі.
Вайскоўцы Рэспублікі Карэя паведамілі, што снарады ня трапілі ў паўднёвакарэйскія тэрытарыяльныя воды, у выніку апынуўшыся ў буфэрных зонах, якія былі вызначаны ў адпаведнасьці зь міжкарэйскім пагадненьнем 2018 году, накіраваным на скарачэньне напружанасьці ў адносінах дзьвюх краін.
Гэта ўжо другі выпадак такога абстрэлу з 14 кастрычніка, калі было зафіксавана самае значнае прамое парушэньне дамоўленасьцяў 2018 году.
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы заявілі, што Пхэньян павінен спыніць правакацыі, якія падрываюць мір і стабільнасьць на Карэйскім паўвостраве. У Сэуле дадалі, што падвышаюць боегатоўнасьць і — у каардынацыі з ЗША — уважліва сочаць за дзеяньнямі Паўночнай Карэі.
Прадстаўнік КНДР у сваю чаргу абрынуўся з крытыкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў за пачатак 17 кастрычніка 12-дзённых палявых вучэньняў, назваўшы манэўры рэпэтыцыяй уварваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін увёў ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях, з Херсону расейцы хочуць вывезьці людзей, чакаюцца баі