Рашэньне аб ліквідацыі, як вынікае з дакумэнтаў, прынята 29 верасьня.
Аб тым, што Flo пакіне Беларусь было вядома яшчэ ўвесну. Таксама ў пачатку сакавіка ў ТАА «Фло Хелс Бел» зьмяніўся ўласьнік: замест амэрыканскай кампаніі «Фло Хелс, Інк», якая валодала 100% ТАА «Фло Хелс Бел» са жніўня 2018 году, беларуская кампанія стала належаць фізычнай асобе.
У самой кампаніі інфармацыю аб сыходзе зь Беларусі не камэнтавалі, піша devby.io.
На сайце Flo даўно няма згадак пра офіс у Менску, таксама няма вакансіяў для працы ў Беларусі. Апошнія некалькі месяцаў Flo актыўна пашырае каманду ў Літве — за чэрвень-верасень штат тамтэйшага офісу вырас удвая, да 245 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з самых дарагіх стартапаў, Flo, пакідае БеларусьFlo Health — кампанія зь беларускімі каранямі, якая выпускае папулярную мабільную праграму ў сэгмэнце жаночага здароўя. Штаб-кватэра месьціцца ў Лёндане, мае прадстаўніцтвы ў Нідэрляндах і ЗША, офісы распрацоўкі ў Менску і Вільні. Цяпер менскі офіс закрыты, віленскі адкрыўся ў канцы 2020 году.
Колькасьць супрацоўнікаў на канец 2021 году чакалася каля 400 чалавек, зь іх у Менску — каля паловы. Увосень 2021 году Flo закрыла інвэстыцыйны раўнд B. Агульная сума інвэстыцый склала $50 млн, ацэнка кампаніі дасягнула $800 млн. Папулярнейшая за яе толькі кампанія зь беларускім паходжаньнем PandaDoc.
Праграма Flo апошнія тры гады — самы папулярны ў App Store у катэгорыі Health&Fitness. Па дадзеных кампаніі, аплікаця мае ўжо больш за 250 мільёнаў унікальных карыстальнікаў у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сузаснавальнік беларускага стартапу Flo Гурскі пераехаў у Лёндан і адкрыў там офіс кампаніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падавала рэзюмэ ў 50 кампаній сьвету». Як беларуска зь менскай Серабранкі працуе ў службе кібэрбясьпекі Google