Пацярпелым у гэтай справе праходзіць беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак, на якога адзін з фігурантаў справы нібы ўчыніў напад.
Дзяржаўнае абвінавачаньне падтрымлівае пракурор Генэральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў, які падтрымліваў абвінавачаньне ў справе аб «дзяржперавароце» з Аляксандрам Фядутам, Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым.
Усяго ў справе пяцёра падсудных:
- Натальля Мацьвеева (абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 290-4, ч. 1 арт. 13 і ч.2 арт. 289, ч. 2 арт. 295-3 КК;
- Вадзім Гулевіч (ч. 2 арт. 290-4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 290-2, ч. 1 арт. 13 і арт. 290-3, ч. 4 арт. 295 КК);
- Кірыл Ашурак (ч. 2 арт. 290-4, ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 КК);
- Аляксей Глотаў (ч. 2 арт. 290-4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295 КК);
- Дзьмітры Сасноўскі (ч. 1 арт. 361-1, ч. 2 арт. 290-4, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130 КК).
Гулевіч, Ашурак і Глотаў былі затрыманыя ў справе аб падрыве вузла сувязі ў Вялейцы. Мацьвеева — у справе аб спробе зьнішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Дзьмітры Сасноўскі — у справе аб замаху на работніка тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка.
У жніўні 2021 году «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» прызналі «тэрарыстычнай арганізацыяй». Усе фігуранты справы ўнесены ў «тэрарыстычны» сьпіс КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 кастрычніка: 2 гады калёніі былому сьледчаму за абразу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятар, украінскія спэцслужбы, ракеты ЗША, майткі і купа г... 10 фактаў пра суд у «справе Аўтуховіча»