Як паведамляе ў тэлеграме прэс-служба ведамства, мужчына з уласнай ініцыятывы прапанаваў сваю дапамогу вайскоўцам РФ, пасьля чаго яму выдалі зброю, расейскую вайсковую форму і «інструкцыі» па дзеяньнях супраць украінскіх абаронцаў.
«Гэты здраднік удзельнічаў у карных рэйдах рашыстаў і дапамагаў выяўляць і фізычна зьнішчаць удзельнікаў руху супраціву. Устаноўлена, што, знаходзячыся на варожым БТР сумесна з рашыстамі, ён уварваўся ў дом свайго знаёмага, дзе праводзіў незаконны ператрус і спрабаваў знайсьці байцоў тэрытарыяльнай абароны. У выпадку захопу Кіеўшчыны ён плянаваў увайсьці ў склад акупацыйнай адміністрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Па дадзеных спэцслужбы, пасьля дэакупацыі Кіеўшчыны мужчына застаўся ў горадзе і, спрабуючы схаваць свае злачынствы, уступіў у шэрагі добраахвотніцкага будаўнічага батальёна.
«У далейшым ён плянаваў аднавіць свае сувязі з акупантамі для перадачы ім выведдадзеных. Аднак СБУ своечасова выкрыла здрадніка», — заяўляюць у СБУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: РПЦ скупляе ў Нарвэгіі нерухомасьць побач з вайсковымі базаміРасейскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласьці. Калі Ўкраіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае зьнішчэньне мірнага насельніцтва. У першую чаргу гаворка ідзе пра Бучу, дзе, паводле папярэдніх ацэнак, загінулі ня менш за 400 грамадзян. Агулам у Кіеўскай вобласьці ўжо знайшлі целы больш як 1200 забітых цывільных асоб.