21 жніўня ўкраінскі пасол Пятро Ўрублеўскі ў інтэрвію блогеру Дыясу Кузаіраву, камэнтуючы расейскае ваеннае ўварваньне, заявіў, што Ўкраіна паспрабуе «забіць як мага больш расейцаў» і «чым больш мы заб’ём зараз, тым менш давядзецца забіваць нашым дзецям».
У МЗС Казахстану заявілі, што правялі з Урублеўскім гутарку, пасьля чаго той выбачыўся за сваё выказваньне.
Расейскі бок запатрабаваў высылкі Ўрублеўскага з Казахстану, а ў Астане заявілі, што ён адправіцца ў водпуск. Калі зьявілася інфармацыя аб вяртаньні Ўрублеўскага на працу, пасла Казахстану ў Расеі Ярмэка Кашэрбаева выклікалі ў расейскае МЗС.
Пазьней казахстанскае МЗС выклікала расейскага пасла Аляксея Барадаўкіна за словы прадстаўніцы МЗС Марыі Захаравай, якая назвала Ўрублеўскага «бандэраўскім эмісарам» і выказала незадаволенасьць вяртаньнем пасла ў Астану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паміж Казахстанам і Расеяй узьнік дыпляматычны скандал на фоне расейскай вайны ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Казахстан дыстанцыюецца ад Расеі. У 10 прыкладах