Дэманстранты, у тым ліку студэнты, сабраліся ля ўнівэрсытэцкага гарадка, скандуючы «Адукацыя — наша чырвоная лінія» і «Маўчаньне — здрада». Удзельнікі мітынгу абвінавацілі Міністэрства вышэйшай адукацыі пад кіраўніцтвам талібаў у выключэньні сама меней 40 студэнтак за апошнія некалькі дзён са школы, адной з найстарэйшых і найбольш паважаных навучальных устаноў краіны.
У заяве міністэрства ў нядзелю было пацьверджана, што некалькі жанчын былі выдаленыя з інтэрнату за парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў, але больш падрабязнасьцяў не паведамлялася.
«Студэнтаў пакаралі за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць нападу на адукацыйны цэнтар Кааджа», — паведаміла «Голасу Амэрыкі» Лілія Басім, якая прысутнічала на мітынгу ў аўторак.
Яна згадала выбух 30 верасьня ў прыватнай школе ў заходнім раёне Кабулу, у выніку якога загінулі 53 чалавекі, у тым ліку 46 дзяўчатак і жанчын. Яшчэ 110 чалавек, у асноўным жанчыны, атрымалі раненьні.
Крывавая атака абурыла актывістак і студэнтаў, якія выйшлі на вуліцы ў некалькіх буйных гарадах, у тым ліку ў Кабуле, каб дамагчыся справядлівасьці для ахвяр. Талібы тады заявілі, што расьсьледаваньне вядзецца, але ісламісцкія кіраўнікі пакуль не падзяліліся яго вынікамі і ніводная групоўка ня ўзяла на сябе адказнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея дала «Талібану» зьніжку на збожжа і паліваТалібы вярнулі кантроль над Афганістанам у жніўні 2021 году, а затым сфармавалі часовую адміністрацыю з мужчын для кіраваньня разбуранай вайной краінай. Рэжым, аднак, яшчэ не атрымаў фармальнай легітымнасьці з боку нейкай краіны, галоўным чынам з прычыны праблем з правамі чалавека. З моманту прыходу да ўлады Талібан увёў шэраг абмежаваньняў для жанчын, абмяжоўваючы іх доступ да працы і адукацыі. Большасьці супрацоўніц дзяржаўнага сэктару было загадана заставацца дома, а журналісткі мусяць зьяўляцца на тэлевізіі з закрытым тварам.
У той час як дзяржаўныя і прыватныя ўнівэрсытэты па ўсёй краіне адкрытыя для жанчын у строга гендэрнай сыстэме адукацыі, Талібан, у парушэньне сваіх публічных абяцаньняў, забараніў дзяўчатам-падлеткам з 7-й па 12 клясу наведваць школу.
Адступленьне падштурхнула Раду Бясьпекі ААН аднавіць абмежаваньні на выезд за мяжу для двух міністраў адукацыі. Дзясяткам членаў ураду ўжо даўно абмежавалі паездкі і замарозілі актывы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы сілай разагналі жаночую акцыю пратэсту ў КабулеМіжнародная супольнасьць настойліва падштурхоўвае кіраўнікоў Талібану адмяніць палітыку і практыку, якія абмяжоўваюць правы чалавека афганцаў, асабліва правы жанчын і дзяўчатак. Радыкальная групоўка абараняе сваю пазыцыю, заяўляючы, што яна адпавядае афганскай культуры і ісламскім забаронам.
Урад Талібану таксама забараніў маладым дзяўчатам здаваць уступныя экзамэны ва ўнівэрсытэты сёлета па шырокім коле прадметаў, у тым ліку грамадзянскім будаўніцтве, журналістыцы, вэтэрынарыі, сельскай гаспадарцы і геалёгіі, лічачы, што жанчынам зь імі цяжка справіцца.
У апошняй справаздачы кампаніі Save the Children гаворыцца: «Большасьць дзяўчатак – вучаніц сярэдніх школ (каля 850 тысяч з 1,1 мільёна) не наведваюць заняткаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране памерла 16-гадовая дзяўчына, пабітая ў школе сілавікамі за адмову сьпяваць песьню ў гонар аяталы Алі Хаменеі