NATO паставіць Украіне сыстэмы супрацьпаветранай абароны «бліжэйшымі днямі», заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг 18 кастрычніка, пасьля таго як Украіна заявіла, што больш як тыднёвыя расейскія авіяўдары зьнішчылі амаль траціну ўкраінскіх электрастанцый.
Генэральны сакратар, выступаючы на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Бэрліне, сказаў, што сыстэмы супрацьпаветранай абароны дапамогуць Украіне абараніцца ад нападаў, у тым ліку ад бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці, якія выклікалі сьмерць і разбурэньне пасьля таго, як Расея пачала новую хвалю атакаў на Ўкраіну 10 кастрычніка.
«Самае галоўнае, што мы можам зрабіць, — гэта выканаць тое, што абяцалі саюзьнікі, актывізаваць працу і паставіць яшчэ больш сыстэм СПА», — сказаў Столтэнбэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO дасьць Украіне сродкі для барацьбы зь бесьпілётнікамі-камікадзэРаней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля чарговай сэрыі ўдараў з боку Расеі заявіў, што з 10 кастрычніка зьнішчана 30% украінскіх электрастанцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Расея зьнішчыла 30% электрастанцый Украіны