Журналіст польскай штодзёнкі "Dziennik. Gazeta Prawna" Міхал Патоцкі расказвае, як у Польшчы ўспрымаюць гэтыя абвінавачваньні і разважае, чаму рэжым у Беларусі распачаў антыпольскую кампанію.
Ядзерны ўдар па Беларусі, вяртаньне “на Крэсы” і бчб-баевікі. Экспэрт пра страхі Лукашэнкі
Your browser doesn’t support HTML5
Лукашэнка называе Польшчу самай агрэсіўнай дзяржавай у адносінах да Беларусі і галоўным ініцыятарам ядзернай вайны. Спэцуслужбы Беларусі сьцьвярджаюць, што з Польшчы рыхтуецца напад на Беларусь.