Пра гэта сказаў сакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў у інтэрвію эстонскай ERR, фрагмэнты якога цытуе «Наша Ніва».
«Давайце шчыра скажам, што Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй, прычым акупаваная даволі даўно — у эканамічным, палітычным і іншых сэансах», — сказаў Данілаў.
Ён дадаў, што цяпер Расея выкарыстоўвае Беларусь для сваіх вайсковых мэтаў.
«Мы адсочваем усе гэтыя працэсы. Але мы ўлічваем, што ёсьць беларускі народ, які ня мае ніякага жаданьня ваяваць з намі, пра гэта вядома ня толькі нам, але і ўсім астатнім, уключаючы Пуціна», — заявіў сакратар РНБА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка — закладнік сытуацыі», — сакратар Рады нацбясьпекі і абароны ЎкраіныЁн падкрэсьліў, што Ўкраіна ўважліва сочыць за тым, як Расея выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі.
«Мы вельмі ўважліва сочым за тым, як яны будуць выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю, і ў выпадку неабходнасьці намі будуць прынятыя ўсе неабходныя рашэньні, у тым ліку ваеннага характару», — адзначыў Данілаў.
Ён падкрэсьліў, што Ўкраіна не нападала і не зьбіраецца нападаць на Беларусь, а абараняецца.
«Беларускі народ для нас — дружалюбны народ, у адрозьненьне ад некаторых палітычных дзеячоў», — рэзюмаваў сакратар РНБА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі з боку Беларусі будуць ісьці войскі, яны атрымаюць такі адказ, на які не разьлічвалі», — сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны