Размова аб даходах з вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваных з улікам індэксу спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.
У студзені—красавіку гэтыя даходы скараціліся на 1,2 працэнта да аналягічнага пэрыяду 2021 году, у студзені—траўні — на 2,1 працэнта, студзені—чэрвені — на 2,7 працэнта, студзені—ліпені — на 3,4 працэнта, студзені—жніўні — на 3,6%.
Зь ліпеня 2017 года да сакавіка 2022 году рэальныя даходы насельніцтва павялічваліся (ад 0,2 да 8,2% нарастальным падрахункам).
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 8,1%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншыя трансфэрты насельніцтву) — 22%, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы — 4,9%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк перастаў абслугоўваць усе крэдыты Беларусі6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блёкам ураду заявіў, што рэальныя даходы насельніцтва «ўпалі ніжэй за ўзровень мінулага года прыкладна на 3 працэнты».
Людзі «адчуваюць інфляцыю на сабе, бачачы рост цэнаў у крамах». Паводле яго, за восем месяцаў яна склала 13,8 працэнта, а па выніках года, згодна з прагнозам ураду, не павінна перавысіць 19 працэнтаў.
«Рост цэн нівэлюе ўсе нашы намаганьні па павышэньні заробкаў і пэнсій», — падкрэсьліў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт дзяржкантролю заявіў аб затрыманьні двух кіраўнікоў сеткі «Дабраном» за парушэньне загаду Лукашэнкі наконт цэн9 сьнежня 2021 году Лукашэнка падпісаў указ № 481 «Аб найважнейшых парамерах прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2022 год», згодна зь якім Нацыянальнаму банку сумесна з урадам даручана прыняць неабходныя захады для абмежаваньня сёлета інфляцыі на ўзроўні 6 працэнтаў. Пры гэтым рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасьці на 2%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея выдзеліць Беларусі крэдыт у 1,5 мільярда даляраў на імпартазамяшчэньне