Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўкраіны паведаміла, што нягледзячы на закрыцьцё некалькіх марскіх партоў і расейскае ўварваньне, экспарт збожжа за першыя 17 дзён кастрычніка быў усяго на 2, 4% ніжэй, чым за той самы пэрыяд 2021 году.
Экспарт украінскага збожжа скараціўся зь лютага праз блякаваньне чарнаморскіх партоў Украіны, што прывяло да росту сусьветных цэн на прадукты харчаваньня і выклікала боязь дэфіцыту ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Тры чарнаморскія парты былі разблякаваныя ў канцы ліпеня ў рамках пагадненьня паміж Масквой і Кіевам пры пасярэдніцтве ААН і Турэччыны.
Паводле зьвестак міністэрства, у кастрычніку Украіна экспартавала 2 120 000 тон збожжа, у асноўным кукурузы і пшаніцы, у параўнаньні з 2 170 000 тон за аналягічны пэрыяд кастрычніка 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З порту Адэсы выйшаў першы за час вайны карабель з украінскім зернем. У чарзе яшчэ 16 сухагрузаў. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампраміс у Стамбуле: ААН і Турэччына падпісалі 2 асобныя дамовы аб пастаўках украінскага збожжа: адну з Украінай, другую з Расеяй