У прэс-рэлізе зазначаецца, што захады былі прынятыя «з улікам апошніх падзей ва Ўкраіне, а таксама рашэньняў Выканаўчага камітэту FIBA і ўказаньняў Міжнароднага алімпійскага камітэту».
Зборных будуць адхіленыя ад удзелу ў адборачным турныіра да эўрапершынства ў лістападзе 2022 і лютым 2023.
Сёлета ў траўні FIBA выключыла нацыянальныя зборныя і клюбы Беларусі і Расеі з усіх сваіх спаборніцтваў.
Жаночая зборная ў бакетболе — адна з наймацнейшых нацыянальных камандаў Беларусі ў гульнявых відах спорту. Беларускія жанчыны аднойчы былі прызэркамі чэмпіяната Эўропы і змагаліся за патрапленьне на п’едэстал на чэмпіянатах сьвету і Алімпійскіх гульняў. Дзьве ключавыя ўдзельніцы зборнай — Алена Леўчанка і Кацярына Сныціна — падтрымалі рух спартоўцаў супраць фальсыфікацый прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьлявыбарчага гвалту сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 краін выступілі супраць удзелу Расеі і Беларусі ў генэральнай асамблеі Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў