У Менску распачаўся суд над валянтэрамі фонду «Страна для жизни», піша Праваабарончы цэнтар «Вясна». Палітзьняволеных Антона Сташэўскага, Юлію Сырых, Тацяну Астроўскую і Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня 2021 году падчас «шырокамаштабнай апэрацыі КДБ у зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў».
Спачатку ім выставілі абвінавачваньні паводле арт. 361-2 КК (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня).
Пазьней Астроўскай і Дуброўскай зьмянілі меры стрыманьня, бо дзеяньні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, таму жанчын вызвалілі зь СІЗА да суду.
Справу ў Менскім гарадзкім судзе разглядае судзьдзя Дзіна Кучук.
Як вынікае з раскладу суду, у залежнасьці ад ролі кожнага зь іх вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 2 арт. 342 (навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: валянтэрам «Страны для жизни» зладзілі інфармацыйную блякаду