Паводле яго слоў, толькі за першыя тры дні бягучага тыдня расейская армія нанесла да 130 удараў ракетамі і дронамі-камікадзэ па ўкраінскіх грамадзянскіх і энэргетычных абʼектах, у тым ліку ў Кіеве.
«Агрэсар імкнуўся запалохаць украінцаў і паралізаваць энэргетыку дзяржавы. Сваёй мэты ён не дамогся. Украіна была гатовая да такога сцэнару. Мы мабілізавалі намаганьні для экстраных рамонтных работ, аднавілі электразабесьпячэньне ў чатырох тысячах населеных пунктаў», — падкрэсьліў Шмыгаль.
Ён зьвярнуў увагу на тое, што грамадзяне добраахвотна зьнізілі спажываньне электраэнэргіі ў сярэднім на 10 працэнтаў.
Акрамя таго, па словах кіраўніка ўрада, з рэзэрвовага фонду дзяржбюджэту было выдзелена 357 мільёнаў грыўняў на рамонт інфраструктуры для пацярпелых ад ракетных нападаў рэгіёнаў Кіеўшчыны і Сумшчыны.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Кіеўскай вобласьці раніцай 15 кастрычніка. Ніхто не пацярпеў. Кампанія «Укрэнэрга» паведаміла, што ўдар пашкодзіў абʼект энэргетычнай інфраструктуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя перадасьць Украіне сыстэмы СПА. Пару дзён таму гэта ўжо зрабіла Нямеччына