— На сёньняшні дзень узбуджана 18 крымінальных справаў, зьвязаных з неабгрунтаваным завышэньнем коштаў. Сума ўрону перавысіла 7 млн рублёў. Большасьць зь іх узбуджана органамі пракуратуры па матэрыялах ДФР КДК. Пракурорамі санкцыянавана прымяненьне меры стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту ў дачыненьні да 4 асобаў, па шэрагу фігурантаў такое пытаньне знаходзіцца на разглядзе, — цытуе Курчак Zerkalo.
Паводле яе слоў, пытаньні захаваньня заканадаўства аб цэнаўтварэньні па даручэньні Генэральнага пракурора ўзяты на асаблівы кантроль — пракуроры штодня аналізуюць гэтую інфармацыю.
— Па ўсіх выяўленых парушэньняў прымаюцца меры рэагаваньня нягледзячы на пасады, — заявіла Курчак.
Як раней паведамілі ў КДК, на завышэньне коштаў у ведамства за тыдзень паскардзіліся 531 раз. Усяго ў Менскай вобласьці за 7 дзён выявілі пяць выпадкаў завышэньня коштаў.
Нагадаем, 6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаньнях Аляксандр Лукашэнка заявіў аб забароне на павышэньне любых коштаў у краіне. Усяго ўсяго некалькі дзён стала вядома, што ў краіне за павышэньне коштаў завялі больш за дзясятак крымінальных справаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Tiktok да забароны на продаж: Гісторыя адной курыцы, якая раззлавала Лукашэнку