Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
У Беразіно затрымалі саўладальніка «Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863» Андрэя Вайцяховіча
Вядома, што яго затрымалі ва ўласнай хаце. Некалькі месяцаў таму Андрэй Вайцяховіч прыехаў з Польшчы. Паводле папярэдняй інфармацыі, цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ Беразіно. Прычына затрыманьня — невядомая, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: у сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 79 чалавек, сьвятара Багамольнікава асудзілі ў чацьвёрты раз ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 кастрычніка: «рэйкаваму партызану» з Асіповічаў прысудзілі 11 гадоў калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 кастрычніка: Жыхару Астраўца прысудзілі 2 гады «хіміі» за абразу афіцэра ўнутраных войскаў