«Гімназія Грын Хіл» прыпыніла дзейнасьць 13 кастрычніка ў адпаведнасьці з рашэньнем эканамічнага суда Менска па заяве МНС. Паведамляецца, што гімназія ня будзе працаваць «да ўстараненьня парушэньняў».
Аналягічную заяву наконт школы «Стэмбрыдж» разглядаць у судзе не прыйшлося, паколькі «прыватная ўстанова адукацыі прыняла рашэньне аб прыпыненні дзейнасьці і не эксплуатуе памяшканьні», удакладнілі ў ВС.
Пасьля гвалтоўнага падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў-2020 улада ўзмацніла ідэалягічную працу ў навучальных установах, паралельна пазбаўляючыся ад неляяльных настаўнікаў і выкладчыкаў. Цяпер ідзе закрыцьцё прыватных школ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МНС і санстанцыя падалі пазовы аб прыпыненьні працы чатырох прыватных школ20 верасьня гэтага года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам запатрабаваў «зачысьціць усё да немагчымасьці ў сыстэме адукацыі». Улады не выключаюць аднаўленьне працы прыватнага сэктара адукацыі пасьля ўвядзеньня сыстэмы ліцэнзаваньня і атэстацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады бачаць у прыватнай адукацыі свайго апанэнта, альтэрнатыву», — пэдагог Сьвятлана Мацкевіч