13 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію газэце «Известия» заявіў, што ў краіне ўведзена «контратэрарыстычная апэрацыя», але назаўтра апраўдваўся, што гэтую фразу выхапілі з кантэксту, а насамрэч у Беларусі праводзяцца «мерапрыемствы контратэрарыстычнага характару».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі «контратэрарыстычная апэрацыя» ці што? Макей, Лукашэнка, КДБ — усе кажуць рознаеУ Камітэце дзяржбясьпекі БелТА паведамілі, што ў Беларусі ня ўведзена рэжыму контратэрарыстычнай апэрацыі.
«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь контратэрарыстычная апэрацыя не праводзілася і цяпер не праводзіцца. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, мае недакладны характар», — адзначылі ў КДБ.
Паводле ведамства, «контратэрарыстычная апэрацыя — гэта спэцыяльныя захады для спыненьня акту тэрарызму, мінімізацыі яго наступстваў, спыненьні дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі, незаконнага ўзброенага фармаваньня, якія праводзяцца ў мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы, гарантаваньня бясьпекі грамадзян і арганізацый, абясшкоджваньня тэрарыстаў».
Рэжым КТА ўводзіцца Камітэтам дзяржбясьпекі, — паведамілі ў ведамстве.
«Цяпер у рэспубліцы праводзяцца плянавыя навучальныя мерапрыемствы ў мэтах падтрыманьня высокага ўзроўню гатоўнасьці суб’ектаў барацьбы з тэрарызмам да выкананьня задач паводле прызначэньня. Прыкладам таму зьяўляюцца тактыка-спэцыяльныя вучэньні МУС, якія завяршыліся 12 кастрычніка ў Ельску Гомельскай вобласьці, якія праходзілі ў цесным узаемадзеяньні з прадстаўнікамі сілавога блёка і органаў мясцовай улады», — удакладнілі ў КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даручыў КДБ правесьці «контратэрарыстычныя мерапрыемствы»Напярэдадні 13 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію газэце «Известия» заявіў, што ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь і спэцслужбы «гатовы даць адпор на любыя правакацыі, якія могуць узьнікнуць з боку сумежных дзяржаў». Макей адзначыў, што ў сувязі з магчымай пагрозай з боку іншых краін, у Беларусі ўведзена «контратэрарыстычная апэрацыя» але на наступны дзень паведаміў што гэтую фразу выхапілі з кантэксту, а папраўдзе ў Беларусі праводзяцца «мерапрыемствы контратэрарыстычнага характару».
«Я бачыў, як выхапілі гэтую фразу і вакол яе за ноч раскруцілі кансьпіралягічныя тэорыі, — пракамэнтаваў Макей сваё ўчарашняе інтэрвію расейскаму выданьню. — Ня трэба падымаць ніякай панікі, ёсьць даручэньне прэзыдэнта, якое было агучана ў тым ліку публічна, правесьці мерапрыемствы контратэрарыстычнага характару. Менавіта пра гэта і ідзе размова. Менавіта аб гэтым на тыдні неаднаразова гаварыў і старшыня КДБ, і іншыя нашы службовыя асобы».
У сваю чаргу 14 кастрычніка ў кулюарах саміту СНД у Астане Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небясьпекі, піша расейскі ТАСС.
«У сувязі з абвастрэньнем уведзены рэжым такой павышанай тэрарыстычнай небясьпекі. Таму мы пачалі працэдуры з разгортваньнем саюзнай (з РФ) групоўкі войскаў, аснову якой складае армія Беларусі, якая дапаўняецца ўжо часткамі Расійскай Фэдэрацыі», — адзначыў беларускі палітык.
Беларускае інфармацыйнае агенцтва БелТА той заявы Лукашэнкі на гэты момант не апублікавала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі «контратэрарыстычная апэрацыя» ці што? Макей, Лукашэнка, КДБ — усе кажуць рознае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе прызыўныя мерапрыемствы плянавыя». Што казалі беларускія ўлады пра мабілізацыюВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.