CNN адзначае, што кампанія Маска заявіла ў лісьце, што «больш ня можа працягваць фінансаваць сэрвіс Starlink, як гэта было раней».
У лісьце таксама зьмяшчаецца просьба да Пэнтагону ўзяць на сябе фінансаваньне ўрадавага і ваеннага выкарыстаньня Ўкраінай сыстэмы Starlink, якая, паводле сьцьвярджэньня SpaceX, будзе каштаваць звыш 120 млн даляраў да канца года і можа абыходзіцца ў каля 400 млн даляраў на працягу наступных 12 месяцаў.
«Мы ня ў стане ў далейшым дарыць тэрміналы Ўкраіне або фінансаваць існуючыя тэрміналы на працягу няпэўнага пэрыяду часу», — напісаў у лісьце да Пэнтагону дырэктар у дзяржаўных продажах SpaceX.
Сярод дакумэнтаў SpaceX, накіраваных у Пэнтагон, як адзначае CNN, ёсьць прамы запыт, зроблены Маску ў ліпені галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Ўкраіны Валерыем Залужным, аб перадачы яшчэ амаль 8000 тэрміналаў Starlink.
Выданьне нагадвае, што на гэты дзень Украіне было перададзена каля 20 тысяч адзінак спадарожнікавай сувязі Starlink, пры гэтым Маск напісаў у пятніцу ў Твітары, што «апэрацыя абышлася SpaceX у 80 мільёнаў даляраў і перавысіць 100 мільёнаў даляраў да канца году».
Як паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы, ужо зараз адзначаюцца шырокамаштабныя перабоі ў працы Starlink падчас украінскага контранаступу на поўдні і ўсходзе краіны.
Па словах суразмоўцы выданьня, паломкі паўплывалі на спробы ўкраінцаў прарваць фронт, бо Starlink — гэта асноўны спосаб сувязі падразьдзяленьняў на поле бою.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск адказаў Зяленскаму, што падтрымлівае Ўкраіну, але супраць «маштабнай эскаляцыі»Ілон Маск падаў Украіне Starlink ужо 28 лютага, пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, пастаўкі станцыі спадарожнікавага інтэрнэту працягнуліся і пазьней.
Пасьля пачатку вайны Ілан Маск выказаў падтрымку Ўкраіне. Пры гэтым ён выказаў спачуваньне «вялікаму народу Расеі, які гэтага (вайны Расеі супраць Украіны — РС) ня хоча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск прапанаваў чатыры пункты для міру ва Ўкраіне: Крым застанецца расейскім. Зяленскі адказаўНядаўна амэрыканскі мільярдэр апублікаваў у сваім Twitter допіс, у якім прапанаваў варыянт вырашэньня канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай, вынікам якога, на яго думку, павінна стаць далучэньне Крыму да РФ, а таксама, магчыма, іншых украінскіх рэгіёнаў.
Маск заявіў, што працягвае падтрымліваць Украіну, але выступае супраць «шырокамаштабнай эскаляцыі» вайны.
«Я па-ранейшаму вельмі падтрымліваю Ўкраіну, але я перакананы, што маштабная эскаляцыя вайны нанясе вялікую шкоду Ўкраіне і, магчыма, сьвету», — напісаў Маск у твітэры ў адказ на паведамленьне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Пасьля гэтага допісу прадпрымальнік сутыкнуўся з масавай крытыкай карыстальнікаў сацсеткі і афіцыйных асобаў як Украіны, так і іншых дзяржаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры адказы пра спадарожнікавы інтэрнэт, які прапануе кампанія Ілана Маска ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск перадумаў набываць Twitter за 44 млрд даляраў. Twitter зьбіраецца судзіццаВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.