Памёр Андрэй Каляда — вучоны і пэдагог, знаўца беларускага тэатру і беларускай мовы, які навучыў правільнаму сцэнічнаму маўленьню цэлыя пакаленьні беларускіх актораў. Прафэсар Каляда і сам зрабіў узорныя аўдыёзапісы многіх выдатных твораў беларускай літаратуры.
Андрэй Каляда нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 году ў вёсцы Панямонь Наваградзкага раёну Горадзенскай вобласьці. Вядомы беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, пэдагог. Кандыдат пэдагагічных навук.
Быў прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў (1989–2008). У 1993 годзе атрымаў ступень прафэсара.
Пасольства Вялікай Брытаніі ў Рэспубліцы Беларусь фінансавала стварэньне пры Беларускім свабодным тэатры студыі гуказапісу, адукацыйнага праекту Fortinbras, а таксама выданьне зборнікаў п’ес і аўдыёспэктакляў на кампакт-дысках. Дзякуючы гэтаму Андрэй Каляда зрабіў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», Уладзімера Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» і «Каласы пад сярпом тваім», аповесьці Вольгі Іпатавай «Прадслава».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр паралімпійскі чэмпіён Аляксандр Трыпуць. Яму было 40 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр былы начальнік менскага СІЗА «Валадарка», аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў