«Калі асуджаны праявіць мужнасьць і гераізм пры выкананьні воінскага абавязку, добрасумленнае стаўленьне да выкананьня абавязкаў вайсковай службы і тым самым дакажа сваё выпраўленьне, то па прадстаўленьні камандаваньня суд можа вызваліць яго ад адбываньня пакараньня або астатняй часткі пакараньня, зьняўшы судзімасьць або замяніўшы мяккім відам пакараньня», — расказала яна.
Паводле Кавітыдзі, пад дзеяньне законапраекту падпадуць тыя, хто адбывае пакараньне за злачынствы «невялікага і сярэдняга цяжару». Асуджаныя за ўдзел у мітынгах такой магчымасьці мець ня будуць. Размова ідзе пра артыкулы аб закліках да ўдзелу або ўдзеле ў масавых беспарадках, парушэньні правілаў правядзеньня мітынгу, «дыскрэдытацыі» арміі, «фэйках» аб арміі, «прапагандзе» нацысцкай сымболікі і закліках да санкцый супраць Расеі.
Новы закон, як лічыць Кавітыдзі, «зьліквідуе прабел у дзейным заканадаўстве» — гэта значыць адсутнасьць магчымасьці ў зьняволеных удзельнічаць у вайне і «абараняць інтарэсы сваёй Айчыны».
Як піша ТАСС са спасылкай на тэкст законапраекту, у выпадку, калі асуджаны, які атрымаў адтэрміноўку, адмовіцца ад удзелу ў вайне або будзе выконваць свае вайсковыя абавязкі «неналежным чынам», ягоную адтэрміноўку могуць адмяніць, а самога чалавека адправіць адбываць пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турнэ сілавікоў па працоўных калектывах. Што яны там гавораць?