Судзьдзя Сяргей Мазураў абвінаваціў Шышкаўца ў тэрарызьме (арт. 289 Крымінальнага кодэксу) і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні (арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу) і прысудзіў яму 11 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітвязьня Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 году.
Па інфармацыі МУС, у пачатку 2022 году ён нібыта «увайшоў у склад фармаваньня ByPol».
А 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указаньні блякаваць чыгуначныя шляхі, а таксама вырабіць і выкарыстаць «кактэйлі Молатава». У верасьні 2022 году КДБ уключыў Шышкаўца ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Судовы працэс у дачыненьні да Аляксея доўжыўся амаль тры тыдні, піша MAYDAY.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 кастрычніка: Жыхару Астраўца прысудзілі 2 гады «хіміі» за абразу афіцэра ўнутраных войскаў«Суткі» за бела-чырвоны шалік на помніку Сувораву
У Кобрыні ў сярэдзіне верасьня затрымалі мясцовага жыхара за чырвона-белы шалік, які ён павесіў на помнік Сувораву. Паводле пратакола, мужчына, «дзеючы наўмысна, накінуў і завязаў на помніку-бюсьце імя Суворава шалік чырвона-белага колеру з надпісамі на замежнай мове, чым сапсаваў эстэтычны выгляд дадзенага помніка і парушыў грамадзкі парадак».
Па словах самога мужчыны, па дарозе ён знайшоў шалік, які вырашыў павесіць на помнік, каб яго ўбачылі і забралі.
Падставай для затрыманьня стала скарга «неабыякавага грамадзяніна», які паведаміў у міліцыю, што «невядомы павесіў на помнік бела-чырвоны польскі шалік».
У выніку суд арыштаваў мужчыну на 10 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 кастрычніка: рэйкаваму партызану зь Віцебску прысудзілі 15 гадоў калёніі