Дэпутаты ўжо прынялі ў першым чытаньні праект закону, якім, у прыватнасьці, удакладняюцца падставы для права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу.
Праект закону прадставіў намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч. Паводле яго, карэкціроўкі ў закон «накіраваныя на павелічэньне колькасьці прызыўных рэсурсаў, неабходных для камплектаваньня войскаў, і павышэньне канкурэнтаздольнасьці айчыннай адукацыі», піша Sputnik Беларусь.
Праектам закону прапануюць даваць адтэрміноўку толькі тым студэнтам, якія навучаюцца за мяжой на вочнай форме па накіраваньні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня або дзяржаўных арганізацый.
Агулам прапануецца скараціць колькасьць тых, хто атрымлівае адтэрміноўку ад прызыву, адзначыў Генадзь Казакевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заяваў Лукашэнкі Мінабароны Беларусі пачало праверку, чакаюцца маршы і разгортваньне вайсковых частак