Зь дзяцінства Андрэй Белавусаў, як і ягоны брат Уладзіслаў, гуляў у хакей на траве, але праз праблемы з сэрцам ня здолеў працягнуць кар’еру. Пасьля ён вучыўся ў БДУФК і жыў у інтэрнаце, але адлічыўся на чацьвёртым курсе, піша «Наша Ніва».
Цяпер сілавікі, усьлед за братам Уладзем, затрымалі і 22-гадовага Андрэя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК затрымаў гульца зборнай Беларусі ў хакеі на траве, вядомага таксама як блогера ў TikTokПра пачатак свайго блогерства аршанец казаў так:
«Дзесьці з 40 тысячаў падпісчыкаў прыходзяць рэклямадаўцы і прапануюць супрацоўніцтва. Памятаю свой першы заказ: трэба было проста парухацца пад новы трэк Цімы Беларускіх. Мне заплацілі ўсяго 5 рублёў. Я тады працаваў білетэрам у кінатэатры і быў рады нават такой суме».
Цяпер на Андрэя Белавусава былі падпісаныя 1,8 мільёна чалавек у TikTok, больш за 330 тысяч на YouTube і больш за 220 тысяч у Instagram.
Мяркуючы па ўсім, яго затрымалі на мінулым тыдні разам з братам і іх агульным сябрам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер Лапшын пра сваю перамогу над афіцыйным Менскам у ААН: «Беларусь пад уладай Лукашэнкі — „Талібан“ у цэнтры Эўропы»