Аб гэтым 11 кастрычніка заявіў прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі пасьля расейскіх ракетных удараў па цывільнай інфраструктуры і гарадах Украіны.
Напярэдадні ў тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму выдзеліць сродкі СПА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне другі дзень запар ракетныя ўдары Расеі. Украінцы атакуюць на ўсходзе і поўдніЗША адобрылі адпраўку Ўкраіне васьмі зэнітна-ракетных комплексаў NASAMS, два зь якіх павінны быць пастаўлены ў найбліжэйшы час, а яшчэ шэсьць — на працягу больш працяглага пэрыяду, паведамляе «Голас Амэрыкі».
ЗША далі Ўкраіне дапамогу ў сфэры бясьпекі на суму звыш 16,8 млрд даляраў з моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і ўвялі шырокі спэктар эканамічных санкцый супраць Масквы ў сувязі зь яе дзеяньнямі ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына паставіць Украіне сыстэмы СПА