Кіраўнік ураду Баўгарыі заявіў, што грузавік з Крымскага моста ня быў у краіне

Гылыб Донеў

Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Баўгарыі Гылыб Донеў заявіў, што ўлады краіны цалкам выключаюць магчымасьць таго, што ў ёй пабываў грузавік, які, як мяркуецца, выбухнуў на Крымскім мосьце. Раней пра гэта заявіў кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін.

Як перадае Баўгарская служба Радыё Свабода, улады правялі адмысловую праверку заявы Бастрыкіна. Пасьля гэтага ўрад заявіў, што не дазволіць «выкарыстоўваць імя краіны ў якой-небудзь сувязі з тэрарыстычнай дзейнасьцю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін абвінаваціў спэцслужбы Ўкраіны ў выбуху на Крымскім мосьце

Адначасна правесьці праверку паведамленьня Бастрыкіна пракуратура Сафіі даручыла Міністэрству ўнутраных спраў і Службе дзяржаўнай бясьпекі. На падставе праверкі пракуроры маюць вызначыць, ці дастаткова ў іх зьвестак для пачатку дасудовага расьсьледаваньня здарэньня.

  • Пра тое, што грузавік з Крымскага моста быў на тэрыторыі Баўгарыі, Бастрыкін паведаміў на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным 9 кастрычніка. Па ягоных словах, акрамя Баўгарыі, грузавік пабываў у Грузіі і Армэніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прапануе разьмясьціць міжнародных назіральнікаў на ўкраінска-беларускай мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускае войска, нават калі яго адправіць на фронт, будзе кропляй у моры»,— заснавальнік Conflict Intelligence Team