Дзень у гісторыі
1398 — Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключана Салінская дамова, князь Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам вострава Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».
1899 — пачатак англа-бурскай вайны.
1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919–1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.
1920 — Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Віленшчыны і Горадзеншчыны.
1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.
1967 — масавыя беспарадкі ў Слуцку, падпалены будынак суду, загінулі судзьдзя і афіцэр МУС.
1971 — адбыўся першы паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос супэрзорка» на словы Тыма Райса і музыку Эндру Лойда Ўэбэра ў Нью-Ёрку. З тых часоў гэтая неклясычная опэра даўно стала клясычнай, яе сьпяваюць у самых розных краінах сьвету і на розных мовах.
1999 — у Сараеве нарадзіўся 6-мільярдны жыхар Зямлі.
2003 — Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве.
У гэты дзень нарадзіліся
1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч.
1865 ― Міхал Анцаў, беларускі кампазытар, харавы дырыжор і пэдагог.
1935 ― Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар).
У памяці
1924 ― Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1955 ― Лаўрэнці Цанава (расстраляны), наркам унутраных спраў БССР.