За мяжой сайт пакуль адкрываецца.
З пачаткам выбарчай кампаніі 2020 году ўлады Беларусі пачалі вайну супраць журналістаў і незалежных мэдыя. У Беларусі заблякаваныя дзясяткі сайтаў недзяржаўных СМІ, сярод іх сайты Радыё Свабода, «Нашай Нівы», «Эўрарадыё», «Мэдыязоны», «Настоящего Времени», CityDog, Reform.by, DW і іншых, большасьць зь іх прызналі «экстрэмісцкімі». Жыхары Беларусі могуць чытаць іх праз VPN, у Тэлеграме і іншых сацсетках.
Your browser doesn’t support HTML5
Заблякаваны таксама доступ да сайтаў рознай накіраванасьці, у тым ліку тых, што спэцыялізуюцца на тэхналёгіях, сацсетках, навінах розных сфэраў.
Акрамя таго, з пачаткам вайны ў Беларусі заблякавалі шэраг сайтаў, якія разьмяшчаюць у адкрытым доступе пірацкія фільмы і сэрыялы — напрыклад, rezka.ag, baskino.me і kinogo.zone. Такое рашэньне прыняла Міністэрства інфармацыі. Афіцыйная падстава блякаваньня невядомая. Але можна меркаваць, што прычынай стала антываенная рэкляма на гэтых сайтах.
Мінінфарм таксама абавязаў правайдэраў заблякаваць на тэрыторыі Беларусі ўкраінскія СМІ: nv.ua, focus.ua, obozrevatel.com і gordonua.com.
- За час пасьля 2020 году ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў у Беларусі прайшлі сотні ператрусаў. У краіне разгромленыя партал TUT.BY, менскі офіс Радыё Свабода, дзясяткі рэгіянальных выданьняў. Многія рэдактары і журналісты зь непажаданых для рэжыму СМІ знаходзяцца ў ізалятарах, а іншыя зьехалі з краіны. У зьняволеньні знаходзіцца 28 журналістаў, многія ўжо атрымалі прысуды.