Помнік ставяць на ўскрайку гораду, на Цэнтральнай вуліцы, паведамляе тэлеграм-канал «Столбцы Разам».
Скульптары, якія працавалі над стварэньнем помніка, — Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімір Піпін. Яго адкрыцьцё прымяркуюць да 140-годзьдзя Коласа.
Якуб Колас нарадзіўся, жыў і пісаў на Стаўпеччыне, ягоным імем названыя школы і вуліцы, але ёсьць толькі адзін помнік — у вёсцы Мікалаеўшчына, на радзіме ягоных бацькоў. Бронзавы бюст паставілі яшчэ ў 1972 годзе, да 90-годзьдзя пісьменьніка.
Летась было вырашана ўвекавечыць памяць Якуба Коласа ў Стоўпцах.
Манумэнт будзе знаходзіцца ў сквэры на вуліцы Цэнтральнай. Прыблізная вышыня — 3 мэтры. Раней паведамлялася, што яго стварэньне і ўсталяваньне фінансуецца за кошт прыцягнутых сродкаў ад правядзеньня суботнікаў, спонсарскай дапамогі і іншых крыніц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, як будзе выглядаць помнік Якубу Коласу ў Стоўпцах. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што Якуб Колас прасіў кіраўніцтва БССР у дзень сьмерці