На мінулым тыдні Лукашэнка і Рахмон удзельнічалі ў нефармальным саміце СНД у Санкт-Пецярбургу, які быў прымеркаваны да 70-годзьдзя Рахмона і прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўцягвае Беларусь у вайну. Якую ролю ў агрэсіі Масква вызначыла Беларусі?Кіраўнік Кіргізстану Садыр Жапараў адмовіўся ўзяць удзел у гэтым нефармальным саміце СНД. Прычынай стала нежаданьне кіргіскага лідэра сустракацца з Рахмонам і віншаваць яго. Паміж дзьвюма краінамі нядаўна адбыўся чарговы кровапралітны ўзброены канфлікт.
Пасьля заканчэньня візыту ў Таджыкістан Лукашэнка накіруецца зь візытам у Казахстан. У Астане 13-14 кастрычніка ён возьме ўдзел у пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
За больш як два гады пасьля сфальсыфікаваных выбараў, публічна вядома, што Лукашэнка наведаў усяго некалькі краінаў. Апрача Расеі, гэта Азэрбайджан, Таджыкістан, Казахстан і акупаваная Расеяй тэрыторыя Грузіі — Абхазія (без дазволу грузінскіх уладаў - РС).