Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка выступіў з адмысловым зваротам з нагоды разгортваньня сумеснай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі на тэрыторыі Беларусі.
Палітык заклікаў Захад вылучыць жорсткі ўльтыматум Лукашэнку аб усіх пэрсанальных і палітычных наступствах для яго ў выпадку працягу падтрымкі вайны Расеі супраць Украіны.
«Дыктатар павінен разумець, што яго чакае міжнародны крымінальны трыбунал за злачынствы супраць чалавечнасьці, за ваенныя злачынствы, якія ён учыняе сёньня», — перакананы Латушка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў аб разгортваньні супольнай з Расеяй групоўкі войскаў. У Беларусь прыбудуць тысячы расейскіх салдатаў«Што могуць зрабіць беларускія вайскоўцы? Гэта іх выбар, ёсьць некалькі варыянтаў: павярнуць зброю супраць войскаў акупантаў, якія будуць прыбываць у Беларусь, павярнуць зброю супраць дыктатара, уцякаць, загінуць або стаць калекамі — у выпадку, калі ім будзе аддадзены загад уступіць у вайну супраць Украіны», — сказаў у сваім звароце Павал Латушка.
Палітык папярэджвае, што прыбыцьцё ўзброеных сілаў РФ на тэрыторыю Беларусі будзе суправаджацца пʼянствам, гвалтам, злачынствамі, якія рэжым будзе хаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое «рэгіянальная групоўка войскаў» Беларусі і Расеі, аб разгортваньні якой заявіў ЛукашэнкаСёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прынятае рашэньне аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі. Ён паведаміў, што некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў прыбудуць у Беларусь.