Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яго шукаюць па артыкуле аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць краіны, учыненым прадстаўніком улады.
У базе дадзеных украінскага МУС гаворыцца, што палітык, які займае зараз пасаду намесьніка старшыні Савету бясьпекі Расеі, шукаецца ў рамках дасудовага расьсьледаваньня.
Максымальнае пакараньне па артыкуле, які ставіцца ў віну, — да дзесяці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.
Таксама ў базе дадзеных вышуку МУС СБУ — афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.
Навіна дапаўняецца