Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
У Віцебскім абласным судзе вынесьлі прысуд паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) палітзьняволенаму Сяргею Далівелю. Паседжаньне праходзіла ў закрытым фармаце. Справу разглядала судзьдзя Галіна Бондал, паведамляюць праваабаронцы.
Сяргея затрымалі ў 2021 годзе ў крымінальнай справе, заведзенай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і it-спэцыяліста Андрэя Зельцара.
Сяргей Далівеля — лідэр менскага рок-гурту «Бандэроль», аўтар тэкстаў і музыкі, які выконвае свае сольныя песьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 кастрычніка: у Менску затрымалі сям'ю журналістаў і трансплянтоляга РНПЦ, у Глыбокім — фатографа і актывіста