«Мы даўно перабудавалі сваю палітыку продажаў і фарміраваньня вытворчасьці. Мы выпускаем прадукцыю толькі пад заказ. У нас сёньня няма складоў. Мы вырабляем вялікую колькасьць вырабаў. Я нават сказаў бы, мы выйшлі на ўнікальны абʼём», — адзначыў Прадко.
Паводле яго слоў, аналіз накладных паказвае зьніжэньне цэн на тэлевізары: «Са сьнежня [2021-га] або студзеня 2022 года па жнівень наш кошт, адпускны кошт, гэта і сабекошт, зьнізіўся ў сярэднім на 15%». У першую чаргу патаньнела дастаўка камплектуючых, заявіў кіраўнік холдынгу.
Прадукцыя экспартуецца ў 18 краін, паведаміў Прадко. Ён прызнаў зьмяненьне каньюнктуры і назваў толькі тыя рынкі, куды пачаліся або аднавіліся пастаўкі: Манголія, Казахстан і Армэнія.
«Гарызонт», паводле слоў яго кіраўніка, акрамя выпуску «айчынных ноўтбукаў» рыхтуецца да вытворчасьці «электроннага блока, міні-кампутара, што мацуецца да манітораў», «больш за 100 мадэляў манітораў», якія будуць прадстаўлены ў канцы года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін абвінаваціў спэцслужбы Ўкраіны ў выбуху на Крымскім мосьце