Міністэрства абароны Кіргізстану скасавала рашэньне правесьці камандна-штабныя вучэньні зь міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства-2022».
Правядзеньне вучэньняў было заплянавана на тэрыторыі Кіргізстану ў кастрычніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узбэкістан і Кіргізстан папярэдзілі сваіх грамадзян, каб тыя не ваявалі ва ЎкраінеПраўдападобна, на рашэньне Бішкеку скасаваць манэўры істотна паўплываў ваенны канфлікт зь іншым сябрам АДКБ Таджыкістанам, а ў прыватнасьці рэакцыя на гэта кіраўніцтва блёку. АДКБ пастаралася ня ўмешвацца ў сытуацыю, як і ў выпадку канфлікту паміж іншым сябрам АДКБ Армэніяй і суседнім зь ёю Азэрбайджанам.
14–17 верасьня паміж вайскоўцамі Кіргізстану і Таджыкістану адбылося маштабнае сутыкненьне. У выніку канфлікту загінулі 63 грамадзяніны Кіргізстану, амаль 200 атрымалі раненьні. Больш за 140 тысяч жыхароў памежных з Таджыкістанам вёсак былі вымушаны пакінуць свае дамы. 18 верасьня МЗС Кіргізстану ў сваёй заяве абвінаваціла Таджыкістан ва ўзброеным акце агрэсіі. Такія ж абвінавачаньні гучаць з боку Таджыкістану ў адрас Кіргізстану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіргізстане назвалі новую лічбу ахвяр ваеннага канфлікту з Таджыкістанам і абвясьцілі жалобуУ Душанбэ паведамілі аб 41 ахвяры канфлікту. Радыё «Озоди», абапіраючыся на дадзеныя ўласных крыніц, апублікавала сьпіс 74 загінулых таджыкаў і напісала аб пацярпелых у таджыцкіх прымежных сёлах, крамах і дамах. Пацьвердзіць дадзеныя аб ахвярах і пацярпелых з таджыцкага боку з іншых незалежных крыніц не ўяўляецца магчымым.
Пасьля гэтага ўлады Кіргізстану заклікалі АДКБ праявіць актыўны ўдзел ва ўрэгуляваньні напружанай сытуацыі. Таксама Кіргізстан заклікаў палітычна-вайсковы блёк да зьмяненьня статутных дакумэнтаў для недапушчэньня ўзброеных уварваньняў і вырашэньня ўсіх рознагалосьсяў паміж дзяржавамі мірнымі сродкамі.
У Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і іншыя краіны АДКБ ня будуць ваяваць за Расею ва Ўкраіне, — меркаваньне экспэрта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Казахстан дыстанцыюецца ад Расеі. У 10 прыкладах