«Па вяртаньні на мяне чакаў ліст з СК, што крыміналка ў дачыненьні да мяне спыненая. Цяпер я толькі сьведка па справе „Вясны“ і без забароны на выезд», — напісала Лойка.
Лойку затрымалі 6 вераснья каля залі суду, дзе праходзіла паседжаньне ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня». 7 верасьня ёй прысудзілі 15 сутак арышту, а 22 верасьня яе другі раз арыштавалі на той самы тэрмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 верасьня: праваабаронцу Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак; затрымалі супрацоўніка мабільнага апэратара «A1»У жніўні 2021 году Лойка стала падазраванай у садзейнічаньні нявыплаце падаткаў (артыкул 243 КК РБ) у справе супраць праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронца заставалася пад падпіскай аб нявыезьдзе і абавязаньнем аб яўцы.
13 жніўня 2021 года супрацоўнікі ДФР затрымалі Лойку, а пасьля ператрусу ў яе кватэры праваабаронца зьвязалася з адвакатам і сказала, што яе пакідаюць у ІЧУ.