Літоўскія памежнікі апублікавалі відэа, на якім беларускія службы дапамагаюць мігрантам перасекчы мяжу ЭЗ

Пабудова загароды на літоўска-беларускай мяжы

Беларускія службы працягваюць спробы пераправіць нелегальных мігрантаў праз зьнешнюю мяжу Эўразьвязу.

Літоўская памежная служба апублікавала відэа, на якім бачна, як беларускія службы спрыяюць нелегальнаму перасячэньню зьнешняй мяжы Эўразьвязу. На апублікаваным відэа бачна, як двое зьнішчаюць памежныя аб’екты Літвы, а потым вядуць нелегальных мігрантаў у Літву. Як паведамілі літоўскія памежнікі, гэтыя людзі былі ў форме і мелі пры сабе аўтаматы.

«Пазьней яны разам зь яшчэ трыма асобамі, якія суправаджалі нелегальных мігрантаў, селі ў мікрааўтобус беларускага памежнага ведамства і паехалі ўздоўж дзяржаўнай мяжы», — цытуе літоўскіх памежнікаў польскі інфармацыйны рэсурс onet.pl.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Так нельга з суседзямі». Рэпартаж зь літоўска-беларускай мяжы. ВІДЭА