Менск на пэўным этапе страціў усялякую цікавасьць да рашэньняў Нобэлеўскага камітэту, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«Вы ведаеце, у апошнія гады шэраг прынцыповых рашэньняў — а мы гаворым аб прэміі міру — Нобэлеўскага камітэту настолькі палітызаваныя, што, прабачце, Альфрэд Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — цытуе Глаза расейскае агенцтва РИА Новости.
Беларускі дыплямат адзначыў, што «гэта іх кухня і іх сумленьне, мы ня хочам у гэта ўлазіць і нешта камэнтаваць».
«Мы проста на пэўным этапе страцілі да гэтага ўсякую цікавасьць», — сказаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схіляюся перад мужнасьцю Алеся Бяляцкага». Рэакцыя на прэмію ў сьвецеЛяўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру сёлета сталі беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Алексіевіч: Алесь Бяляцкі для беларускай барацьбы — міталягічная фігура ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў»