«Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць спадара Бяляцкага», — заявіла прадстаўніца Нобэлеўскага камітэту, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля абвяшчэньня сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.
«Мы спадзяемся, гэта здарыцца і ён здолее прыехаць у Осла і атрымаць прэмію. Але ў Беларусі тысячы палітычных вязьняў, і я баюся, што маё жаданьне ня вельмі рэалістычнае. Але я заклікаю вызваліць яго», — падкрэсьліла яна.
Нобэлеўскую прэмію міру 7 кастрычніка 2022 году прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў»25 верасьня Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў. У свой юбілей стваральнік і нязьменны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» зноў у СІЗА. 50-гадовы юбілей Алесь таксама сустракаў за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маральны аўтарытэт, чые каштоўнасьці бясспрэчныя». Што трэба ведаць пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага