«Мы гатовы рэагаваць на магчымыя правакацыі на ўсіх напрамках мяжы. Таксама прынятыя неабходныя рашэньні і для забесьпячэньня калектыўнай бясьпекі. Рэгіянальная групоўка войскаў і сілаў Беларусі і Расеі гатовая да разгортваньня і выкананьня задачаў па ўзброенай абароне саюзнай дзяржавы», — гэтыя словы Хрэніна прыводзіць агенцтва БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Беларусь удзельнічае ў расейскай «спэцапэрацыі» і падзяліўся страхам перад палком КаліноўскагаМіністар выказаў меркаваньне, што «у далейшым у разьвіцьці сытуацыі вакол Беларусі нэгатыўныя тэндэнцыі будуць пераважаць». «Захаваецца імавернасьць выкарыстаньня заходнімі цэнтрамі прыняцьця рашэньняў, перш за ўсё Злучанымі Штатамі і NATO, сілавых мэтадаў для дасягненьня сваіх мэтаў. Прапарцыйна росту ціску Захаду на Расею з мэтай яе разгрому і сьціраньня з палітычнай мапы сьвету ўзровень ваеннай небясьпекі ў Беларусі будзе мець тэндэнцыю да ўзрастаньня», — заявіў міністар абароны Беларусі.
«Нельга выключыць зьяўленьне рэальнай пагрозы распальваньня ў Беларусі ўнутранага канфлікту з далейшым зьнешнім умяшаньнем у яго вырашэньне з боку Захаду, з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Ўкраіны», — сказаў Віктар Хрэнін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі амбасадар у Менску Грызлоў расказаў, як Беларусь удзельнічае ў вайне Расеі супраць Украіны