«Беларуская асацыяцыя журналістаў ад першага дня перасьледу лічыць крымінальнае справа БелаПАН цалкам палітычна матываванай.
Прадстаўнікі выданьня абсалютна законна выконвалі свае прафэсійныя абавязкі і да самога арышту заставаліся прыкладам высокага стандарту беларускай журналістыкі.
Мы ўпэўненыя, што перасьлед супрацоўнікаў БелаПАН прывёў да заўчаснай сьмерці ў 2018 годзе заснавальніка і кіраўніка інфармагенцтва Алеся Ліпая»— гаворыцца ў заяве БАЖ.
Завядзеньне крымінальнай справы і агромністыя выракі па «справе БелаПАН» — нішто іншае, як помста прадстаўнікам мэдыя за сумленную працу і пазыцыю, заявілі ў арганізацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 14 гадоў турмы. Агучылі выракі журналістам у «справе БелаПАН»У БАЖ адзначылі, што выказваюць пратэст супраць расправы над калегамі і патрабуюць неадкладнага вызваленьня ўсіх трыццаці прадстаўнікоў мэдыя, якія на сёньня знаходзяцца за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год без Алеся Ліпая. 10 фактаў пра паэта, журналіста, заснавальніка БелаПАН6 кастрычніка судзьдзя Менскага абласнога суду Вячаслаў Тулейка вынес выракі:
- галоўнаму рэдактару і дырэктару БелаПАН Ірыне Леўшынай — 4 гады калёніі;
- былому дырэктару выданьня Дзьмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калёніі;
- былому намесьніку дырэктара, мэдыямэнэджару Андрэю Аляксандраву — 14 гадоў калёніі;
- жонцы Аляксандрава Ірыне Злобінай — 9 гадоў калёніі.
Таксама палітвязьням па «справе БелаПАН» прызначылі буйныя штрафы: з Аляксандрава патрабуюць 1000 базавых велічыняў (32 000 рублёў), са Злобінай — 800 базавых (25 600 рублёў), з Наважылава — 700 базавых (22 400 рублёў). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня здасца і ня зьменіць сваіх поглядаў». Журналіст Грузьдзіловіч пра 3 месяцы ў адной камэры з мэдыямэнэджарам Аляксандравым