Пра тое, што ў ЗША лічаць украінскі бок датычным да таго забойства, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў афіцыйных амэрыканскіх структурах.
Амэрыканскія спэцслужбы называюць гэты акт элемэнтам тайнай кампаніі, якая можа пашырыць канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай.
ЗША ня бралі ўдзелу ў атацы ані шляхам перадачы выведнай інфармацыі, ані іншай дапамогі, заявілі выданьню афіцыйныя асобы. Амэрыканскія чыноўнікі таксама запэўнілі, што ня ведалі пра апэрацыю загадзя.
Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасьць да забойства Дугінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Украіны выклікала апостальскага нунцыя за рэакцыю Папы Рымскага на сьмерць Дар’і ДугінайУвечары 20 жніўня ў расейскім Падмаскоўі ўзарваўся аўтамабіль дачкі расейскага філёзафа Аляксандра Дугіна Дарʼі Дугінай. Жанчына загінула на месцы, ёй было 30 гадоў.
Паводле адной з вэрсій, у аўтамабілі меўся ехаць сам Дугін, але ў апошні момант перасеў у іншую машыну. Расейскія праваахоўнікі мяркуюць, што гэта быў замах на забойства, ФСБ абвінаваціла ў гэтым Украіну і хутка знайшла нібыта падазраваную.
Сама Дар’я Дугіна актыўна падтрымлівала вайну супраць Украіны, была на акупаваных тэрыторыях гэтай дзяржавы і заклікала да забойстваў украінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дугін уцякаў ад прыхільнікаў БНФ, а дачка сябравала з Азаронкам. Што зьвязвае Аляксандра і Дар’ю Дугіных зь Беларусьсю