Пра гэта паведаміў чалец кіраўніцтва Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, выканаўчы дырэктар аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» Сяргей Самойла.
Паводле яго, афіцыйны аўтамабільны рынак новых легкавых аўтамабіляў у верасьні 2022 году абваліўся ў 10 разоў у параўнаньні зь верасьнем 2021 году і склаў усяго толькі 374 аўтамабілі, што на 90,4% менш за верасень 2021 году. Ён адзначыў, што летась кожная масавая марка аўтамабіляў магла прадаваць да 400 машын у месяц (Volkswagen, Kia, Geely). А ў 2019 годзе — і да 700.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Продаж новых аўтамабіляў у Беларусі ў жніўні ўпаў на 83,9%Ён дадаў, што ў пэрыяд санкцый і паступовага сыходу з рынку (ці часовай «замарозкі» дзейнасьці) большасьці марак ільвіная доля цяперашніх продажаў новых (або амаль новых, зь невялікім прабегам) аўтамабіляў — гэта тыя пастаўкі, якія называюць паралельным імпартам, які закупляецца з ускладненай лягістыкай і іншым цэнаўтварэньнем. Колькасьць такіх паставак можа ў разы перавышаць афіцыйныя, і рэальны аб’ём рынку можа быць і ў два-тры разы вышэйшы, адзначыў экспэрт.
Ён паведаміў, што з пачатку лета лідэр продажаў — марка Geely, у верасьні было рэалізавана 115 аўтамабіляў гэтага брэнду. Па выніках 9 месяцаў 2022 году на рынку лідзіруе марка LADA з агульным продажам 3573 аўтамабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь забараніла вывозіць смартфоны і аўтамабілі нават у Расею. Разьбіраемся чаму