Краіны OPEC+ зьнізяць здабычу нафты, гэта можа прывесьці да росту цэнаў

ALGERIA-OPEC-OIL

Краіны Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (OPEC), а таксама Расія і шэраг іншых нафтаздабыўных краінаў, якія не ўваходзяць у OPEC, на міністэрскай сустрэчы ў Вене дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты на 2 мільёны барэляў у суткі, пачынаючы зь лістапада.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляюць агенцтвы Reuters і Bloomberg.

Падобны крок — найбуйнейшае скарачэньне здабычы нафты ад пачатку пандэміі COVID-19. Як чакаецца, ён прывядзе да таго, што цэны на нафту на сусьветным рынку ўтрымаюцца на высокім узроўні ці нават вырастуць. Асноўнае скарачэньне, як чакаецца, будзе праведзена за кошт Саудаўскай Арабіі і Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сэнат ЗША ўнесьлі прапанову аб другасных санкцыях для пакупнікоў расейскай нафты

Злучаныя Штаты раней перасьцерагалі краіны OPEC+ ад прыняцьця падобнага рашэньня. Крыніцы CNN заяўляюць, што ў Белым доме рашэньне краінаў OPEC+ назвалі «катастрофай» і недружалюбным крокам — амэрыканская дыпляматыя і прэзыдэнт Джо Байдэн спрабавалі пераканаць шэраг краінаў Пэрсыдзкай затокі не ўхваляць яго, асьцерагаючыся, што рост цэнаў на нафту можа прывесьці да росту інфляцыі ў ЗША, што стане ўдарам для Белага Дому перад прамежкавымі выбарамі ў Кангрэс.

Цяпер 1 барэль нафты маркі «Брэнт» каштуе каля 90 долараў.