Сярод іншага для ўладальнікаў аграсядзіб вызначылі ліміт колькасьці жылых пакояў — ня больш за дзесяць. Таксама для аграсядзіб увялі абмежаваньні для правядзеньня прэзэнтацый, юбілеяў, банкетаў і іншых імпрэз у непасрэднай блізкасьці ад суседніх жылых дамоў.
Новаўвядзеньні да аграсядзіб уводзяць указам № 351 «Аб разьвіцьці аграэкатурызму». Ім, сярод іншага, удакладнілі патрабаваньні да аб’ектаў аграэкатурызму што да колькасьці жылых пакояў для аграэкатурыстаў (ня больш за дзесяць), вядзеньня асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасьці паслуг (ня менш за два віды).
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, пералік паслуг, якімі могуць займацца ўладальнікі аграсядзіб, дапоўнілі правядзеньнем майстар-клясаў, накіраваных на азнаямленьне наведнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 650 крамаў, гандаль алькаголем, уласная вытворчасьць. Расказваем пра «Востраў чысьціні», які атакавалі ўладыДля ўладальнікаў аграсядзіб таксама ўвялі адказнасьць за парушэньні грамадзкага парадку або спакою грамадзян (у тым ліку наведнікамі), невыкананьне заканадаўства ў сфэры санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўных, супрацьпажарных патрабаваньняў. Таксама для іх прадугледзелі абмежаваньні ў правядзеньні прэзэнтацый, юбілеяў, банкетаў і іншых імпрэз у непасрэднай блізкасьці ад суседніх жылых дамоў.
Чыноўнікі таксама прапісалі неабходнасьць атрыманьня ў райвыканкамах дазволу на вядзеньне дзейнасьці ў сфэры аграэкатурызму. Дзейныя аграэкасядзібы мусяць атрымаць такі дакумэнт да 1 ліпеня 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства эканомікі патлумачыла запаволеньне беларускага ВУП посьпехамі ў сельскай гаспадарцы