З пачатку мабілізацыі з Расіі выехалі амаль 1 млн чалавек, сказаў Forbes суразмоўца, знаёмы з крамлёўскімі ацэнкамі. Іншы суразмоўца ў Адміністрацыі прэзыдэнта РФ удакладніў, што гаворка ідзе пра 600 000 — 700 000 расейцаў. Пры гэтым падлічыць, якая колькасьць тых, хто выехаў, пакідае краіну з турыстычнымі мэтамі, не ўяўляецца цяпер магчымым, падкрэсьлівае ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень заяжджаюць 11 тысяч расейцаў. Грузінская апазыцыя патрабуе закрыць мяжу з Расеяй або ўвесьці візыАдразу пасьля абвяшчэньня мабілізацыі 21 верасьня на прапускных пунктах расейскіх межаў утварыліся чэргі. Самая вядомая — на прапускным пункце Верхні Ларс на расейска-грузінскай мяжы, дзе людзі стаялі ў чарзе па 4-5 дзён, часта бязь ежы і вады. 3 кастрычніка блогер Мікалай Леўшыц паведаміў, што затор на мяжы рассмактаўся, машыны праяжджаюць свабодна. Таксама чэргі ўтварыліся на памежных пераходах на расейска-казахстанскай мяжы.